Упс! Это объявление устарело,
но у нас на главной много интересного.
Настольныя гульні на беларускай мове

Настольныя гульні на беларускай мове

Мода на стандартныя настолкі ў Мінску ўжо мінула, а вось чагосьці свежанькага і незвычайнага дужа хочацца. Гульні на белмове – выдатны падарунак.

«НА ТРОХ КІТАХ»

Кошт: 35 руб.
Колькасць удзельнікаў: 16 чалавек.
Час адной партыі: 1015 хвілін, агульны час гульні не абмежаваны.
З драўляных брускоў, дыскаў і шайбачак трэба пабудаваць і ўтрымаць сваю асабістую «планету». Кідаеце шасцігранны кубік і вызначаеце парадак размяшчэння дэталей.

«КАЗАЧНІК»

Кошт: 45 руб.
Колькасць удзельнікаў: 36 чалавек.
Узрост: 8+
Час адной гульні: 3040 хвілін.
Гульцы падбіраюць асацыяцыі да сваіх картак і адгадваюць карткі іншых. Усё проста: калі няма картак – гульня скончылася ці нехта першы дайшоў да канца поля. Таксама ў «Казачніка» ёсць альтэрнатыўныя правілы, каб было цікава змяніць яе і гуляць па-іншаму.

«БАГАЧ»

Кошт: 49 руб.
Колькасць удзельнікаў: ад 2 да 8.
Узрост: усе, хто можа добра лічыць.
Працягласць гульні: ад 1,5 гадзіны.
Падзеі адбываюцца ў пачатку ХІХ ст. у Менску, які падчас гульні становіцца сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Мясцовыя жыхары вядуць эканамічную барацьбу за лепшыя часткі горада. Вы ў гульні – малады магнат, ад вас залежыць, на якой з вуліц першымі паўстануць прыбытковыя дамы і гатэлі.
Эканамічны складнік гульні навучыць фінансавай грамаце і правільнаму размеркаванню грошай на выдаткі. А гістарычная частка пакажа, якім быў горад Менск у мінулых стагоддзях, якія вуліцы і шляхі давалі шанц тагачасным жыхарам набіваць свае кішэні грашыма.

Крама “Сымбаль працуе штодзённа без выходных з 11.00 да 20.00.
Кантакты: +375 (29) 177-35-18, +375 (33) 357-35-18 (МТС).
Ёсць кур'ерская дастаўка па Мінску і ўсёй Беларусі.

Пункт самавывазу інтэрнэт-крамы Symbal (офіс 430 на 4-м паверсе гандлёвага цэнтру «Маскоўска-Венскі»)
Мінск, пр-т Незалежнасці, 58
ООО «Самсунг Электроникс Рус Компани», ИНН 7703608910