Арт-тэрапія па-беларуску: маляванка для дзяцей і дарослых
Маляванка «Мая Радзіма Беларусь» – гэта сорак чорна-белых малюнкаў і сорак вершаў паэтаў. Выдатная калабарацыя мастакоў, дызайнераў, паэтаў і выдаўцоў «Арт Сядзібы». Першую такую кнігу выдалі яшчэ летась.
Такая арт-тэрапія – спакойны, медытатыўны занятак, здольны ўціхамірыць бясконцы паток думак пра надзённыя клопаты. Размалёўванне захоплівае ўвагу сваёй простай і адначасова складанай дзейнасцю – супраць стрэсу самае тое!
Распачынае кнігу малюнак «Радавод» – майстаркі народнай творчасці Алёны Шалімы. «Радавод» можна не толькі размаляваць, але і выканаць заданне: у каранях дрэва напісаць сваё імя і прозвішча, на галінках пазначыць бацькоў, дзядуль, бабуль, іншых сваякоў.
Калі захочаце пакінуць малюнкі на памяць ці падарыць камусьці, то дзякуючы перфарацыі кожную старонку можна акуратна адарваць.
Кошт: вялікая маляванка – 14 руб., малая – 9 руб.
Крама «Сымбаль» працуе штодзённа без выхадных з 11:00 да 20:00.
Кантакты: +375 29 177 35 18, +375 33 357 35 18 (МТС).
Ёсць кур'ерская дастаўка па Мінску і ўсёй Беларусі.