Упс! Это объявление устарело,
но у нас на главной много интересного.
Нашы дранікі! Lay’s i Mark Formelle выпусцілі калекцыю адзення і аксесуараў

Нашы дранікі! Lay’s i Mark Formelle выпусцілі калекцыю адзення і аксесуараў

Lay’s i Mark Formelle вырашылі папрацаваць разам. У выніку атрымалася калекцыя з прынтамі хлопчыка і дзяўчынкі-дранічкаў.

Адкуль з’явілася ідэя з дранікамі?

Як расказваюць у кампаніі Mark Formelle, ідэя з’явілася не ўпершыню: вы, напэўна, памятаеце хітовыя шкарпэткі «Дранік і смятанка».

«Але лімітаваную калекцыю пра дранікі выпускаем упершыню. Натхніліся мы новым смакам Lay’s “Дранікі з мясам па-вясковаму” і іх яркай упакоўкай. У напаўненне капсулы ўвайшлі нашы лепшыя мадэлі oversize-цішотак і шопераў. А вось касцюмы і шкарпэткі мы распрацоўвалі адмыслова для калекцыі».

Трохі пра самі прынты

Галоўнымі персанажамі калекцыі сталі стылізаваныя дранічкі – хлопчык і дзяўчынка. Прынты невялікія, можна сказаць ідэальнага памеру, каб рэч яшчэ лічылася базавай, але мела цікавую дэталь.

І пра памеры

Калекцыя прадстаўлена цішоткамі і касцюмамі-двойкамі (цішотка+шорты) у памерах ад XS да 2XL для дзяўчат і ад S да 3XL для хлопцаў. Для адзення выбралі чатыры колеры: белы, жоўты, чорны і блакітны. Таксама ў лінейцы прадугледжаны аксесуары – сумкі-шоперы і шкарпэткі. Такое можна насіць з гонарам!

Як замовіць

Пазнаёміцца з калекцыяй можна на сайце Mark Formelle. І там жа ёсць магчымасць замовіць артыкулы, якія спадабаліся.